Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 8 22.02.2021 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Воданапорная вежа" па вул. Лазо ў г. Магілёве

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

22 лютага 2021 г. № 8

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Воданапорная вежа» па вул. Лазо ў г. Магілёве

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1.Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Воданапорная вежа» па вул. Лазо ў г. Магілёве (дадаецца).

2.Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр А.М.Маркевіч

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь 22.02.2021 № 8

 

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Воданапорная вежа» па вул. Лазо ў г. Магілёве

 

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Воданапорная вежа» па вул. Лазо ў г. Магілёве (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2.«Воданапорная вежа» па вул. Лазо ў г. Магілёве з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка- культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513Г000022 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка- культурных каштоўнасцей».

3.Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Калбовічам Яўгенам Канстанцінавічам па заказе рэспубліканскага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «ДАРВАДАКАНАЛ».

4.Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка- культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка- культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5.Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6.Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы.

Межы зон аховы дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.

Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2

АХОЎНАЯ ЗОНА

7.Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) устаноўлена зыходзячы з умоў захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.

Плошча ахоўнай зоны складае 0,06 га.

8.Мяжой ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе ад кропкі 1 з каардынатамі 53.928200, 30.330738 на ўсход уздоўж агароджы тэрыторыі вежы да павароту на поўдзень да кропкі 2 з каардынатамі 53.928207, 30.330954;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе на поўдзень ад кропкі 2 уздоўж агароджы тэрыторыі вежы праз кропку 3 з каардынатамі 53.928051, 30.331087 да павароту на захад да кропкі 4 з каардынатамі 53.927917, 30.331081;

на поўдні – лінія, якая ідзе на захад ад кропкі 4 уздоўж агароджы тэрыторыі вежы да павароту на поўнач да кропкі 5 з каардынатамі 53.927895, 30.330782;

на захадзе – лінія, якая ідзе на поўнач ад кропкі 5 уздоўж агароджы тэрыторыі вежы праз кропку 6 з каардынатамі 53.928074, 30.330704 да кропкі 1.

9.На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

новае будаўніцтва, акрамя рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці, будаўніцтва і рэканструкцыі неабходных падземных інжынерных камунікацый;

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне (у тым ліку змяненне параметраў, страта канструктыўных і архітэктурных асаблівасцей і элементаў) і пагаршэнне ўмоў яе ўспрымання;

размяшчэнне малых архітэктурных формаў, усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, не звязаных з функцыянаваннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама якія пагаршаюць умовы ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;

уладкаванне знешняга асвятлення, якое пагаршае ўмовы ўспрымання гісторыка- культурнай каштоўнасці;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі, якія пагаршаюць успрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцяў гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама правядзенне работ без уліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў.

ГЛАВА 3

ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

10.Зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы) устаноўлена для рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, прылеглай да ахоўнай зоны, зыходзячы з неабходнасці замацавання значнасці гісторыка-культурнай каштоўнасці ў антрапагенным і (або) прыродным асяроддзі.

11.Межы зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.

Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 0,53 га.

12.Мяжой зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на поўдні – лінія, якая ідзе на паўднёвы-захад ад кропкі 7 з каардынатамі 53.927841, 30.331543 па паўднёвым фасадзе капітальнага будынка па вул. Вакзальнай да перасячэння з бартавым каменем вул. Вакзальнай да кропкі 8 з каардынатамі 53.927631, 30.330612;

на захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны-захад ад кропкі 8 уздоўж вул. Вакзальнай да перасячэння з вул. Лазо; далей да кропкі 9 з каардынатамі 53.928158, 30.329950;

на поўначы – лінія, якая ідзе на ўсход ад кропкі 9 уздоўж паўднёвага боку вул. Лазо праз кропку 10 з каардынатамі 53.928307, 30.330854 да кропкі 11 з каардынатамі 53.928150, 30.331917;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 11 уздоўж паўднёвага боку агароджы жылога дома па вул. Лазо, 1 да паўночна-ўсходняга фасада капітальнага нежылога будынка да кропкі 12 з каардынатамі 53.927952, 30.331490 і далей уздоўж гэтага фасада да кропкі 7.

13.На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, рэканструкцыя існуючай забудовы вышэй за адзін паверх (вышэй за 6 м ад глебы да вільчака даху), а таксама выкарыстанне нехарактэрных будаўнічых матэрыялаў і каляровых рашэнняў фасадаў, архітэктурных прыёмаў;

рэканструкцыя аб’ектаў дысгарманічнай забудовы, акрамя работ па яе вынасе з тэрыторыі;

размяшчэнне аб’ектаў прамысловай вытворчасці, складскіх аб’ектаў і іншых аб’ектаў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Воданапорная вежа» па вул. Лазо ў г. Магілёве

Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці


Другие НПА

Постановление МК РБ №9 от 22.02.2021 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Сядзібна-паркавы комплекс: сядзібны дом, лядоўня, рэшткі парку" ў в. Новае Поле Мінскага раёна Мінскай вобласці Постановление Мин СХ РБ №14 от 25.02.2021 Об утверждении Ветеринарно-санитарных правил по профилактике, диагностике и ликвидации эхинококкоза животных Постановление РБ №16 от 18.03.2021 О конкурсе по выбору исполнителей мероприятий Постановление Минобразования РБ №50 от 19.03.2021 О проведении централизованного тестирования по учебным предметам в 2021 году Постановление Мин СХ РБ №19/26/20 от 23.03.2021 О признании утратившим силу постановления Министерства сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь, Комитета по стандартизации, метрологии и сертификации при Совете Министров Республики Беларусь, Министерства здравоохранения Республики Беларусь и Министерства торговли Республики Беларусь от 16 марта 2006 г. № 22/12/13/7 Решение Минский горисполком №813 от 18.03.2021 О наделении должностных лиц полномочиями Решение Ганцевичский райсовет №148 от 26.03.2021 О предоставлении льгот по налогам, сборам (пошлинам) Решение Лунинецкий райисполком №466 от 23.03.2021 О наделении полномочиями Решение Ивановский райсовет №142 от 23.03.2021 О предоставлении льгот по налогам, сборам (пошлинам) Решение Ляховичский райисполком №248 от 22.03.2021 О наделении полномочиями